factograf
BE

Абулія

Абулі́я (стар.-грэч.: ἀ- + βουλή — воля) — паталагічнае парушэнне псіхічнай рэгуляцыі дзеянняў, слабаволле, нерашучасць.

Выяўляецца ў адсутнасці імкнення да дзейнасці, у няздольнасці прыняць рашэнне і ажыццявіць дзеянне, хоць неабходнасць яго ўсведамляецца. Назіраецца пры меланхоліі, іпахондрыі, неўрастэніі, можа быць выклікана таксама барацьбой уяўленняў і пачуццяў, перакананнем у марнасці ўсякага дзеяння. Абулію трэба адрозніваць ад слабаволля як рысы характару.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Read next

In 39 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article