factograf
BE

дыпламат, Алжыр

Абдэль Азіз Бутэфліка

Абдэль Азіз Бутэфліка

Key facts

дата нараджэння2 сакавіка 1937 г.
дата смерці17 верасня 2021 г.
альма-матарУніверсітэт Алжыра
род заняткаўпалітык, дыпламат, рэвалюцыянер
месца нараджэнняУджда
месца смерціЗеральда
All data from the card 19
Папярэднік
Liamine Zéroual[d]
Пераемнік
Абдэль Кадэр Бенсалах
Папярэднік
Блэз Кампаорэ
Пераемнік
Гнасінгбэ Эядэма
Папярэднік
Leopoldo Benites[d]
Пераемнік
Гастон Торн
Папярэднік
Muhammad Khamisti[d]
Пераемнік
Muhammad Siddiq ibn Yahia[d]
Нараджэнне
2 сакавіка 1937Уджда, Французскае Марока[d]
Смерць
17 верасня 2021 (84 гады)Зеральда[d], Алжыр, Алжыр
Месца пахавання
El Alia Cemetery[d]
Жонка
Amal Triki[d]
Грамадзянства
Алжыр
Веравызнанне
іслам і суфізм
Партыя
Фронт нацыянальнага вызвалення[d] ()
Член у
National Constituent Assembly[d] ()Revolutionary Council[d] ()
Адукацыя
Універсітэт Алжыра[d] ()
Дзейнасць
палітыка
Бітвы
Вайна за незалежнасць Алжыра

Абдэль Азіз Бутэфліка (араб: عبد العزيز بوتفليقة; нар. 2 сакавіка 1937, г. Уджда, Марока — 17 верасня 2021, Алжыр, Алжыр) — алжырскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Алжыра (1999—2019).

На чале дзяржавы

У 2008 годзе Парламент Алжыра зрабіў папраўкі ў канстытуцыю краіны, якія дазваляюць прэзідэнту пераабірацца на сваю пасаду неабмежаваную колькасць разоў.

У 2013 годзе перанёс інсульт і з таго часу амаль не з’яўляўся на публіцы. Тым не менш, Бутэфліка быў пераабраны на чацвёрты тэрмін у 2014 годзе.

Апошнія гады сур’ёзна хварэў, і краінай кіравалі людзі з яго атачэння і вайскоўцы. У пачатку 2019 года знаходзіўся на лячэнні ў Швейцарыі. У лютым было абвешчана аб намеры алжырскага лідара балатавацца ў красавіку на пяты тэрмін. Гэта рашэнне выклікала маштабныя мітынгі пратэсту ў краіне. Пратэстоўцы патрабавалі адмовы Бутэфлікі ад удзелу ў галасаванні. Прэзідэнт вярнуўся на радзіму і пагадзіўся не балатавацца, аднак выбары перанеслі з красавіка на канец 2019 года, а Бутэфліка застаўся на пасадзе прэзідэнта. 1 красавіка Абдэльазіз Бутэфліка прызначыў пераходны ўрад на чале з кіраўніком МУС Нурэдынам Бэдуі (сваю пасаду ў кабінеце пры гэтым захаваў намеснік міністра абароны Алжыра Ахмед Гаед Салех, які 26 сакавіка запатрабаваў прызнаць Бутэфліка недзеяздольным). Вайскоўцаў не задаволіла зробленая заява аб тым, што Бутэфліка сыдзе ў адстаўку да заканчэння свайго чацвёртага мандата 28 красавіка. Яны запатрабавалі неадкладнага сыходу. 2 красавіка 2019 года, пасля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў, прэзідэнт Алжыра Абдэльазіз Бутэфліка падаў у адстаўку.

Памёр 17 верасня 2021 года ў Алжыры

Сям’я

Быў жанаты са жніўня 1990 года, дзяцей не меў. Яго жонка Амал Трыкі ў апошні час з ім не жыла, жыла ў Парыжы.

Меў трох зводных сясцёр (Фаціма, Аміна і Айша), з якімі ён не падтрымліваў кантактаў, чатырох братоў (Абдэльджані, Мустафа, Абдэрахім і Саід) і адну сястру (Лаціфа).

Read next

In 94 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article