factograf
BE

Іаахім Мюрат

Іаахім Мюрат

Key facts

дата нараджэння25 сакавіка 1767 г.
дата смерці13 кастрычніка 1815 г.
род заняткаўпалітык, афіцэр, вайсковец
месца нараджэнняЛабасцід-Мюрат
месца смерціПіца
сужэнецКараліна Банапарт
All data from the card 14
Імя пры нараджэнні
фр.: Joachim Murat
Род дзейнасці
палітык, афіцэр, вайсковец, маршал
Дата нараджэння
25 сакавіка 1767
Месца нараджэння
Лабасцід-Мюрат[d], кантон Лабасцід-Мюрат[d], акруга Гурдон[d], дэпартамент Лот, рэгіён Поўдзень — Пірэнеі, Францыя
Дата смерці
13 кастрычніка 1815 (48 гадоў)
Месца смерці
Піца, правінцыя Віба-Валентыя, Калабрыя, Італія
Месца пахавання
Пер-ЛашэзПіцаGrave of Joachim Murat[d]
Грамадзянства
Францыя Grand Duchy of Berg[d] Неапалітанскае каралеўства
Веравызнанне
Каталіцкая Царква
Бацька
Pierre Murat-Jordy[d]
Маці
Jeanne Loubières[d]
Жонка
Караліна Банапарт
Дзеці
Ашыль Мюрат[d], Люсьен Мюрат[d], Luisa Rasponi Murat[d] і Letizia Murat[d]
Узнагароды і прэміі
Маршал Імперыі[d] (19 мая 1804) маршал Францыі[d] Імёны, выбітыя пад Трыумфальнай аркай[d] Admiral of France[d]
Рыхард Кнётэль. Маршал Мюрат у 1813 годзе
Рыхард Кнётэль. Маршал Мюрат у 1813 годзе

Іаахім Мюрат (фр.: Joachim Murat, правільнае вымаўленне Жаашэн Мюра; 25 сакавіка 1767 — 13 кастрычніка 1815) — напалеонаўскі маршал, вялікі герцаг Берга ў 1806—1808 гадах, кароль Неапалітанскага каралеўства ў 1808—1815 гадах.

Быў жанаты з сястрой Напалеона Караліне Банапарт. За баявыя поспехі і выдатную адвагу Напалеон узнагародзіў Мюрата у 1808 годзе неапалітанскай каронай. У снежні 1812 Мюрат быў пакінуты Напалеонам галоўнакамандуючым французскімі войскамі ў Германіі, але самавольна пакінуў пасаду ў пачатку 1813 года.

У кампаніі 1813 Мюрат прыняў удзел у шэрагу бітваў як маршал Напалеона, пасля разгрому ў бітве пад Лейпцыгам вярнуўся ў сваё каралеўства на поўдзень Італіі, а затым у студзені 1814 перайшоў на бок праціўнікаў Напалеона. Падчас трыумфальнага вяртання Напалеона да ўлады ў 1815 годзе Мюрат хацеў вярнуцца да Напалеона ў якасці саюзніка, але імператар адмовіўся ад яго паслуг. Гэтая спроба каштавала Мюрату кароны. Увосень 1815 ён паспрабаваў сілай вярнуць сабе Неапалітанскае каралеўства, быў арыштаваны ўладамі Неапалю і расстраляны.

Спасылкі

Read next

In 68 languages

Text from Wikipedia, CC BY-SA 4.0 · Source article